Апастыль украінскіх дакументаў у Польшчы, Германіі, Чэхіі і іншых краінах, апастыль ва Украіне
Грамадзяне Украіны, якія пражываюць у Польшчы, Германіі, Літве, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краінах, могуць заказаць у Агенцтве перакладаў NotaBene паслугі легалізацыі ўкраінскіх дакументаў без неабходнасці прысутнічаць асабіста. Заказы прымаем па пошце і анлайн, абмяркоўваем па тэлефоне або ў месендажарах, гатовыя дакументы адпраўляем кур’ерскай поштай па Польшчы і ўсёй Еўропе.
Вам неабавязкова ехаць не толькі ва Украіну, але і ў нашы офісы ў Польшчы – мы пастараліся зрабіць усю працэдуру максімальна зручнай для вас:
- Звяжыцеся з намі па тэлефоне ў Варшаве +48 660 403 263 або Гданьску +48 696 469 083 (таксама можна пісаць на гэтыя нумары ў месенджарах – Telegram, Viber, WhatsApp) або на пошту biuro@notabeneby.com, gdansk@notabenepoland.pl, апішыце сутнасць запыту, адпраўце скан дакумента, на які трэба паставіць апастыль ва Украіне. Нашы менеджары размаўляюць на ўкраінскай, польскай, беларускай, рускай, англійскай, нямецкай мовах – як вам зручней.
- Мы пацвердзім магчымасць выканання заказу, узгоднім з вамі кошт і прыблізны тэрмін выканання.
- Дакументы для прастаўлення апастыля можна прынесці асабіста ў наш польскі офіс у Варшаве па адрасе: (Aleja Jana Pawła II, 11, пакой 411,) або Гданьску (ul. Heweliusza 11, 6-ы паверх, пакой 619).
Калі вы жывяце ў іншым горадзе, дакументы можна адправіць любой кур’ерскай службай на той жа варшаўскi адрас. Разам з дакументамі абавязкова ўкладзіце ксеракопію свайго пашпарта (або пашпарта таго чалавека, дакументы якога будуць выпатрабавацца або легалізавацца ва Украіне), а таксама пазначце свае кантактныя даныя.
Унясіце перадаплату ўзгодненай з менеджарам сумы. Аплата можа быць унесена рознымі спосабамі, у тым ліку з карты замежнага банка (нямецкага, чэшскага, літоўскага, украінскага і інш.) з дапамогай сэрвісу Stripe.
Рэквізіты банкаўскага рахунку для плацяжоў у злотых або еўра:
NB Stellar Group sp. z o.o.
Aleja Jana Pawła II, 11, pokój 411,
00-828 Warsaw, Poland
NIP: 7011 079 138
Рахунак у PLN: 45 2490 0005 0000 4530 4365 6741
Рахунак у EUR: PL16 2490 0005 0000 4600 5397 4527
Alior Bank S.A., SWIFT: ALBPPLPW
- Супрацоўнікі NotaBene у Варшаве, Гданьску і Кіеве зробяць усе неабходныя дзеянні для выканання заказу: адправяць дакументы ва Украіну, атрымаюць даведкі аб несудзімасці, выпатрабуюць дублікаты метрык, архіўных даведак, рашэнняў судоў і г. д. Пры неабходнасці выканаюць іх натарыяльнае засведчанне або паставяць штамп «Апастыль» у МЗС, Міністэрстве юстыцыі або Міністэрстве адукацыі.
- Пасля гэтага нашы супрацоўнікі перададуць заказаныя дакументы назад у наш польскі офіс. Мы адправім вам паведамленне, што работа выканана, прыкладзём фатаграфію гатовых дакументаў, пры неабходнасці і па ўзгадненні з вамі выканаем іх прысяжны пераклад на польскую мову.
- Вам застанецца толькі забраць свой заказ. Атрымаць заказ можна асабіста ў нашых офісах у Варшаве і Гданьску. Мы таксама можам адправіць вашы дакументы на вызначаны адрас узгодненым з вамі спосабам (звычайна праз пачкаматы InPost па Польшчы або DHL па Еўропе).
*Звяртаем увагу, што наша прафесійная адказнасць і дзелавая рэпутацыя застрахаваны на суму 200 тысяч злотых, таму ў выпадку згубы або пашкоджання вашых дакументаў на любым этапе работы з імі вы маеце права на кампенсацыю матэрыяльнага і маральнага ўрону.
Апастыль ва Украіне – кошт і тэрмін выканання апастылявання (легалізацыі) украінскіх дакументаў
# | Паслуга «Апастыль ва Украiне» | Выканаўчы орган | Тэрмін выканання заказу | Кошт 1 дакумента, з ПДВ, PLN | Кошт 1 дакумента, з ПДВ, EUR |
1. | Дакументы, выдадзеныя органамі ЗАГС: пасведчанні, выпіскі (атрыманне з рэестра) аб нараджэнні, аб шлюбе, аб змене прозвішча, аб скасаванні шлюбу, аб смерці і інш. | ЗАГС, Міністэрства юстыцыі Украіны, МЗС (даведка МЗС, даведка з месца жыхарства і г. д.) | 5-20 дзён | 800 | 175 |
2. | Натарыяльныя, судовыя і іншыя дакументы: заява, даверанасць, натарыяльна засведчаны пераклад і копія, рашэнне суда і інш. | ЗАГС, Міністэрства юстыцыі Украіны, Міністэрства адукацыі і навукі Украіны | 10-25 дзён | 800 | 175 |
3. | Дакументы аб адукацыі: атэстат і дадатак, дыплом і дадатак, пасведчанне | Міністэрства адукацыі і навукі Украіны |
30-35 дзён 12-14 дзён 10-14 дзён |
700 800 900 |
155 175 195 |
пакінуць водгук
Вашы водгукі сапраўды дапамагаюць нам працаваць лепш