Сертыфікаваны пераклад дакументаў для амбасады ЗША, Вялікабрытаніі і Канады (для атрымання візы)

Падчас падачы дакументаў для атрымання візы амбасады ЗША, Вялікабрытаніі і Канады патрабуюць прадставіць сертыфікаваныя пераклады вашых дакументаў. Сертыфікаваны пераклад для амбасады адрозніваецца ад звычайнага або прысяжнага тым, што ажыццяўляецца не прысяжнымі перакладчыкамі з адпаведнага рэестра, а штатнымі перакладчыкамі агенцтва NotaBene, і завяраецца пячаткай бюро перакладаў.

Акрамя гэтага, у адрозненне ад прысяжнага перакладу, які выконваецца выключна з дзяржаўнай мовы (польскай) або на дзяржаўную мову (польскую), сертыфікаваны пераклад можа быць выкананы ў любых моўных парах – з украінскай на англійскую, с беларускай на іспанскую, з малдаўскай на польскую і г.д.

Кошт сертыфікаванага перакладу дакументаў для амбасад ЗША, Вялікабрытаніі і Канады

Звычайна дакументы для атрымання візы з’яўляюцца стандартнымі, таму кошт гэтай паслугі часцей за ўсё фіксаваны і прыраўноўваецца да кошту перакладу адной уліковай старонкі. Напрыклад, для пары з беларускай на англійскую мову яна складае 80 зл.

Нестандартныя дакументы, такія як умова куплі-продажу або дазваленне на выезд дзіцяці, разлічваецца асобна. Кошт іх перакладу вы заўсёды можаце ўдакладніць, калі адправіце дакументы на ацэнку на нашу электронную пошту biuro@notabeneby.com або запоўніце форму зваротнай сувязі на нашай старонцы.

Тэрміны выканання сертыфікаванага перакладу дакументаў для амбасад ЗША, Вялікабрытаніі і Канады

Пераклад дакументаў для атрымання візы выконваецца нашымі спецыялістамі на працягу 2–3 працоўных дзён. Выкананне заказу можа заняць больш часу толькі ў выпадку, калі ў вас больш 10 дакументаў на пераклад, і ў такой сітуацыі тэрмін варта ўдакладніць загадзя.