Руская, беларуская, а можа ўкраінская мова?
Паспрабуйце звярнуцца да паслуг спецыялістаў у Агенцтве перакладаў NotaBene ў Варшаве!
Вам патрэбны пераклад з польскай мовы на рускую, беларускую ці ўкраінскую? Вы шукаеце эфектыўнага супрацоўніцтва, найвышэйшай дакладнасці і гарантыі якасці? Агенцтва перакладаў NotaBene ў Варшаве спецыялізуецца на ўсходніх мовах. Даверцеся прафесіяналам з шматгадовым вопытам работы ў сваёй вобласці!
Агенцтва перакладаў усходніх моў
NotaBene — агенцтва перакладаў, якое працуе на рынку перакладаў з 2001 года. Цэнтральны офіс нашага агенцтва знаходзіцца ў Варшаве, але ў нас таксама ёсць філіял у Мінску, Беларусь. Гэта двухмоўная краіна (акрамя беларускай, афіцыйнай мовай тут з’яўляецца руская), дзякуючы чаму вашы пераклады будуць рабіць людзі, якія з дзяцінства гавораць на гэтых дзвюх мовах. Акрамя таго, мы супрацоўнічаем з партнёрамі з Украіны.
Кожны з нашых перакладчыкаў з’яўляецца носьбітам мовы. Гэта забяспечвае найвышэйшую якасць, разуменне культурнага кантэксту і спецыфікі той ці іншай краіны. Як бюро перакладаў, мы можам гарантаваць, што перакладзеныя намі тэксты не будуць змяшчаць ні дробных, ні сур’ёзных памылак, звязаных са спецыфічнай лексікай краіны, неразуменнем мясцовых метафар ці жартаў. Гэта датычыцца не толькі пісьмовых перакладаў. Мы таксама забяспечваем сінхронны і паслядоўны вусны пераклад. Супрацоўнікі агенцтва NotaBene — гэта старанна падабраная каманда, якая абавязкова справіцца нават з самай складанай задачай.
Прафесійныя пераклады на ўкраінскую, беларускую і рускую мовы
Кожны наш пераклад на рускую, украінскую ці беларускую мову выконваецца ў адпаведнасці з унутранымі працэдурамі, прынятымі ў агенцтве. У нас укаранёна сістэма якасці, заснаваная на сертыфікаце адпаведнасці міжнароднаму стандарту ISO 9001:2015. Заданні выконваюць штатныя перакладчыкі і правяраюць незалежныя рэдактары. Дзякуючы гэтаму вы можаце быць упэўнены, што кожнае слова будзе старанна перакладзена, а кантэкст дакумента не будзе зменены.
Нашы каардынатары прымаюць замовы, ацэньваюць іх і размяркоўваюць паміж перакладчыкамі з пэўнай спецыялізацыяй. Затым над тэкстам працуе выбраны польска-украінскі, польска-беларускі ці рускі перакладчык. Ён ці яна выконвае дакладны і пільны пераклад з выкарыстаннем прафесійнага праграмнага забеспячэння CAT. Гатовая праца адпраўляецца рэдактару, які ўносіць усе неабходныя выпраўленні. Наступная карэктура выконваецца карэктарам, які правярае нумары старонак, лічбы, сумы, даты і г.д. Толькі пасля гэтага дакумент перадаецца кліенту. Комплексная працэдура, якая прымяняецца ў Агенцтве перакладаў NotaBene ў Варшаве, гарантуе адсутнасць памылак і найвышэйшую якасць, якую вы не знойдзеце ў выпадковых пастаўшчыкоў паслуг.
Якія пераклады вы можаце заказаць у NotaBene?
Мы выконваем спецыялізаваныя пераклады, пераклады дакументаў і прысяжныя пераклады. Наша каманда штатных перакладчыкаў складаецца з больш за 30 чалавек. Усе яны – дасведчаныя носьбіты мовы, эксперты ў розных галінах. Вы можаце даручыць нам, у прыватнасці, медыцынскі пераклад (вынікі аналізаў, пратаколы лячэння, формы выпісу з лякарні, прадпісанні лекара і т.д.). Нашы спецыялісты выдатна валодаюць спецыяльнай лексікай, што гарантуе дакладнасць тэрміналогіі, неабходную пры лячэнні. Акрамя таго, мы выконваем пераклады ў галіне права, бухгалтарскага ўліку, інфармацыйных тэхналогій і тэхнікі (напрыклад, прамысловыя тэксты — інструкцыі па эксплуатацыі, гарантыі, тэхнічныя пашпарты на прадукцыю і г.д.).
Часцей за ўсё мы выконваем, напрыклад, пераклады вэб-сайтаў з польскай мовы на ўкраінскую, беларускую і рускую (ці наадварот). Мы таксама працуем над рэкламнымі матэрыяламі (улёткі, брашуры, каталогі, слоганы і г.д.), афіцыйнымі лістамі і рознымі відамі дзелавой дакументацыі, карэспандэнцыі ці літаратуры.
Мы з радасцю вышлем вам нашу прапанову і апішам усе нюансы выканання вашага праекта. Для атрымання гэтай інфармацыі звяжыцеся, калі ласка, з нашымі менеджэрамі.